Больш за 60 прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі і Кітая прымаюць удзел у міжнароднай канферэнцыі ў Мазыры
08:29 | 25 красавіка | 2024
У праграме трохдзённага форуму - сесіі, прысвечаныя планам развіцця нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай індустрыі Беларусі, і прэзентацыі перспектыўных праектаў Мазырскага НПЗ
Спецыялісты абмяркуюць пытанні павышэння эфектыўнасці вытворчых працэсаў і, самае галоўнае, будуць гаварыць аб тым, як эфектыўна працаваць у новых эканамічных умовах.