Дэлегаты УНС ад Гомельшчыны абмеркавалі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
00:00 | 26 лістапада | 2025
Асноўная мэта дакумента - павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. Ён распрацаваны з улікам памылак мінулага і сучасных выклікаў
Пасля дапрацовак праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця будзе вынесена на Усебеларускі народны сход. Ён пройдзе ў сталіцы 18 і 19 снежня. У першы дзень Прэзідэнт звернецца да беларускага народа і парламента. На другі дзень запланавана зацвярджэнне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на найбліжэйшую пяцігодку.




