Галоўная Навiны У Гомелі праходзяць мерапрыемствы ў гонар 82-й гадавіны вызвалення горада Кароткая спасылка
Подписаться

У Гомелі праходзяць мерапрыемствы ў гонар 82-й гадавіны вызвалення горада

Урачыстасці пачаліся з адкрыцця муралаў у гонар вызваліцеляў абласнога цэнтра Рамана Цімафеенкі і Рыгора Галавацкага

Гомель - першы абласны цэнтр Беларусі, вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гонар подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў на Алеі Герояў прайшоў урачысты мітынг. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, да манумента ўсклалі кветкі.

Завяршэннем святочных мерапрыемстваў 25 лістапада стаў урачысты сход у абласным грамадска-культурным цэнтры.

26 лістапада святкаванні пачнуцца ў 11:30 на плошчы Труда цырымоніяй ускладання вянкоў і кветак. У 14:30 у скверы каля фабрыкі "8 Сакавіка" запланавана адкрыццё помніка Канстанціну Ракасоўскаму. Пасля гэтага адбудзецца парад ваеннай тэхнікі і праходжанне войскаў. Звяртаем вашу ўвагу, што ў перыяд правядзення святочных мерапрыемстваў рух транспарту па цэнтральных вуліцах горада будзе закрыты або абмежаваны.
У Гомелі праходзяць мерапрыемствы ў гонар 82-й гадавіны вызвалення горада видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам