Крупко правёў нараду па пытаннях навядзення парадку на сельгасаб'ектах Гомельшчыны
00:00 | 26 лістапада | 2025
"Мы абавязаны забяспечыць якасны рывок у пытанні навядзення парадку на сельгастэрыторыях не дзеля справаздачнасці, а дзеля людзей, якія на гэтай зямлі працуюць!" - губернатар абазначыў канкрэтныя задачы
Старшыня аблвыканкама адзначыў, што ў бліжэйшы час кожная сельгасарганізацыя Гомельшчыны павінна правесці суботнік і забяспечыць якасную падрыхтоўку да зімы. Акрамя гэтага, асаблівая ўвага - сістэме шэфства. Галоўны пасыл: гэта павінен быць не візіт дзеля галачкі, а вялікая адказнасць.
Пры гэтым зона адказнасці з кіраўнікоў арганізацый не здымаецца. Па кожным сельгаспрадпрыемстве вызначаны аб'ёмы работ. А шэфы - гэта своеасаблівая рука дапамогі. Як адзначыў Іван Крупко, для рэалізацыі планаў ёсць усё неабходнае.