Інтэлектуальны турнір "Гэта наша Беларусь!" сабраў моладзь з усёй Гомельшчыны
00:00 | 14 мая | 2025
Яго прымеркавалі да Дня дзяржаўнай сімволікі
Спаборніцтва аб'яднала 15 каманд - гэта больш за 70 удзельнікаў з усіх каледжаў Гомельскай вобласці. Маладыя людзі прадэманстравалі свае веды пра дзяржаўныя сімвалы, гістарычныя падзеі, культурныя традыцыі і дасягненні Беларусі.
