Вынікі абласной патрыятычнай акцыі "Караблік надзеі" падвялі на Гомельшчыне
00:00 | 14 мая | 2025
Старт праекту быў дадзены ў снежні 2025 года. За гэтыя месяцы ўдзел у ім прынялі больш за 1000 дзяцей з усяго рэгіёна
У рамках акцыі прайшлі тры рознафарматныя конкурсы. Акрамя выканання вершаў, школьнікі паспрабавалі свае сілы ў журналістыцы. Матэрыялы падлеткаў расказвалі пра лёсы дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ адзін конкурс аб'яднаў моладзь, якая захапляецца камп'ютарнымі распрацоўкамі. Школьнікі стварылі праекты на тэму «Горад. Вуліца. Вайна-Мір. Развіццё. Краіна». Узнагароды атрымалі больш за 60 чалавек.
