Папярэдняе расследаванне ў адносінах да падлеткаў, якія арганізавалі неанацысцкую групоўку, завяршылі ў Гомелі
00:00 | 14 мая | 2025
Больш за 40 тамоў крымінальнай справы перададзены ў суд
Для расследавання крымінальнай справы была створана следчая група з найбольш дасведчаных адмыслоўцаў. І хаця спачатку супрацоўнічаць са следствам непаўналетнія не імкнуліся, хутка стала зразумела: гаворка ідзе пра існаванне не проста злачыннай групы. Ідэалогіяй падлеткаў быў неанацызм. Пры гэтым для большасці дарослых яны былі амаль што прыкладам.
