Клуб ратавальнікаў Гомельскага кадэцкага вучылішча завяршыў палявы сезон
11:11 | 15 кастрычніка | 2024
У ходзе экспедыцый курсанты правялі серыю раскопак, накіраваных на пошук і аднаўленне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны
У гэтым годзе клуб «Алые погоны» адзначае 10-годдзе пошукавай дзейнасці. Курсанты і іх выкладчыкі прынялі ўдзел у 8 так званых вахтах памяці і адпрацавалі 18 пошукавых участкаў, у тым ліку на "Партызанскай крыніццы". Дзякуючы клубу адноўлена каля 2000 імёнаў, перапахавана больш за 220 чырвонаармейцаў і амаль 1000 мірных жыхароў.