Крупко прызначыў новага старшыню Камітэта па с/г і харчаванні
08:04 | 18 красавіка | 2023
Перад новым кіраўніком стаіць няпростая задача - палепшыць працу аграрнага сектара, які пакуль не выйшаў на запланаваныя паказчыкі
Бачыць праблемныя пытанні і паспяхова іх вырашаць. Гэта галоўная стратэгічная задача, над якой прыйдзецца працаваць новаму старшыні аблсельгасхарча. Неабходна павялічваць аб'ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, выручку і, як следства, зарплату работнікаў. Плюс пытанні вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны.