Патрыятычная акцыя "Ні кроку назад" стартавала ў Гомелі
00:00 | 28 студзеня | 2026
Яе мэта - расказаць праўду аб першых днях Вялікай Айчыннай вайны
У цэнтры ўвагі - гераічная абарона Гомеля ў ліпені 1941 года. Першая сустрэча адбылася на прадпрыемстве "Салеа-Гомель". З працоўным калектывам размаўлялі дэпутаты, гісторыкі, прадстаўнікі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Ключавыя тэмы - планы на новую пяцігодку, важнасць захавання гістарычнай памяці, ахова інфармацыйнай прасторы ад спроб перапісаць гісторыю.




