Перабоі з падачай электраэнергіі ўзніклі ў 46 населеных пунктах Гомельшчыны
00:00 | 28 студзеня | 2026
Найбольш пацярпелі Буда-Кашалёўскі, Рагачоўскі, Кармянскі і Жлобінскі раёны. Больш за 30 брыгад працуюць кругласутачна
Да абеду серады заставалася ліквідаваць перабоі толькі ў 7 населеных пунктах. Энергасістэма - у падвышанай гатоўнасці. Паведаміць аб пашкоджаннях можна па адзіным дыспетчарскім нумары 114 або ў службу жыллёва-камунальнай гаспадаркі 115.




