Праваслаўныя вернікі адзначаюць Пакроў Прасвятой Уладычыцы Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі
00:00 | 14 кастрычніка | 2025
Гэта свята звязана з цудоўным з'яўленнем Божай Маці ў 910 годзе ва Улахернскім храме Канстанцінопаля, калі яна распасцёрла свой амафор - покрыва для галавы - у знак заступніцтва і абароны народа
У гэты дзень і напярэдадні свята праваслаўныя вернікі імкнуцца наведаць храм і паўдзельнічаць у царкоўных таінствах. На богаслужэннях гучаць асаблівыя малітоўныя спевы-трапары і кандакі, якія ўсхваляюць Маці Божую як заступніцу ўсіх вернікаў і малітоўніцу перад Богам. Богаўгодным у гэты дзень лічацца падача міласціны, дапамога тым, хто жыве ў нястачы, засяроджванне на малітве і добрых справах.
