У Гомелі абмеркавалі стварэнне ўмоў для самарэалізацыі працуючай моладзі
11:14 | 30 красавіка | 2024
Не так даўно на ўзроўні Адміністрацыі Прэзідэнта прайшлі дзве нарады па пытаннях занятасці моладзі. Тэма маладзёжнай палітыкі знаходзіцца сёння ў ліку прыярытэтных
Распрацоўваюцца комплексы мер па замацаванні маладых спецыялістаў на месцах. За кожным замацоўваецца настаўнік. Прымаюцца таксама меры матэрыяльнай падтрымкі - напрыклад, матдапамога з нагоды ўступлення ў шлюб і нараджэння дзіцяці. Калегія прааналізавала ўмовы працы моладзі ў рэгіёне. Адзначаны недахопы ў Кармянскім і Нараўлянскім раёнах. Задача - стварыць такія ўмовы працы каб пасля адпрацоўкі маладыя кадры не імкнуліся змяніць месца працы.