У Гомелі вынесены прысуд трэнеру, на занятках якой захлынулася шасцігадовае дзіця
15:13 | 7 лютага | 2024
Трагедыя, якая скалыхнула ўвесь Гомель здарылася 13 лістапада 2022 года
У абласным цэнтры алімпійскага рэзерву на занятках па плаванні шасцігадовы хлопчык захлынуўся вадой у чашы басейна. Яго даставілі ў бальніцу з дыягназам «утапленне, тэрмінальная кома». Праз больш за 30 дзён, не прыходзячы ў прытомнасць, дзіця памерла. Суд пастанавіў, што здарылася трагедыя з-за неналежнага выканання ўскладзеных на трэнера абавязкаў.