У праваслаўных вернікаў пачаўся Пятроў пост з 16 чэрвеня
10:50 | 17 чэрвеня | 2025
Ён усталяваны ў гонар святых апосталаў, якія, пасля Спаслання на іх Святога Духа, разышліся па ўсіх краінах з добрай весткай, знаходзячыся заўсёды ў посце і малітве
Адны людзі, слухаючы іх, паверылі ў Бога, іншыя ж азлобіліся і захацелі іх загубіць.
Пост нагадвае вернікам, што галоўны вораг, як абвяшчае Евангелле: «Той, які караніцца ўнутры душы. Часта зноў ахрышчаны забывае пра любоў да Бога і бліжняга і вяртаецца да ранейшых грахоў». Аб гэтай небяспецы і нагадвае пост. Ён служыць выхаванню волі хрысціяніна, так як у гэты час чалавек вучыцца падпарадкоўваць цялесныя патрэбы свайму духу, як гэта рабілі многія святыя.
