V зімовы студэнцкі баль прайшоў у БТЭУСК
16:55 | 12 лютага | 2026
На паркет выйшлі не толькі студэнты ВНУ, але і курсанты філіяла інстытута прафесійнай адукацыі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС
Для будучых эканамістаў гэта магчымасць адпачыць ад лічбаў і разлікаў, а для ратавальнікаў – змяніць суровыя будні трэніровак на свецкі раут. У праграме – больш за 10 танцаў XVII-XIX стагоддзяў і пачатку XX ст.




