Змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду ўвялі ў Беларусі
15:10 | 11 лютага | 2026
Карэкціроўкі накіраваны на зніжэнне бюракратычных бар'ераў і актыўнае развіццё лічбавых сэрвісаў.
Каб аформіць дазвол на допуск транспарта да ўдзелу ў дарожным руху, больш не трэба наведваць дыягнастычныя станцыі. Для гэтага дастаткова скарыстацца адзіным парталам электронных паслуг "Е-Паслуга".




