Абласны тур рэспубліканскага фестывалю "Таленты Беларусі - будучыня краіны" прайшоў у Гомелі
00:00 | 20 лістапада | 2025
Канцэртны вечар прыняў Гомельскі каледж мастацтваў ім. Н.Ф. Сакалоўскага
Разыначка фестывалю - акампанемент Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М. Фінберга. З яго ўдзелам гледачам прапанавалі больш за 20 нумароў: ад вакальных да цыркавога мастацтва. Усе выступоўцы - лаўрэаты спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі з розных куткоў нашага рэгіёну.




