Новыя малочнатаварныя комплексы абяцаюць увесці ў эксплуатацыю ў 2026 годзе
00:00 | 20 лістапада | 2025
У прыватнасці, маштабнае будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў вядзецца ў гаспадарках Светлагорскага і Калінкавіцкага раёнаў
Будаўніцтва комплексаў - частка маштабнай дзяржпраграмы. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы да 2030 года неабходна адысці ад старых тэхналогій. Для гэтага па ўсёй краіне належыць пабудаваць і рэканструяваць больш за 570 малочнатаварных комплексаў. Новыя аб'екты - гэта сотні новых працоўных месцаў, сур'ёзнае павелічэнне вытворчасці малака, а значыць, і ўмацаванне прадуктовай бяспекі ўсяго рэгіёну.




