Выстава жывапісу Валянціна Пакаташкіна “Памяці Настаўнікі” адкрылася ў Гомелі
00:00 | 20 лістапада | 2025
Яна прысвечана 85-годдзю з дня нараджэння мастака
Экспазіцыя налічвае дваццаць работ, выкананых у тэхніцы алейнага жывапісу. Валянцін Пятровіч быў добрым сябрам Цэнтральнай гарадской бібліятэкі, яго працы неаднаразова тут экспанаваліся. Працаваў майстар да апошніх дзён свайго жыцця. Карціны для выставы перадала жонка мастака Валянціна Пакаташкіна.




