Абноўленыя праязныя білеты
17:04 | 13 мая | 2019
Праязныя атрымалі новы выгляд. Да свайго 75-годдзю Гомельаблаўтатранс запускае ў рэалізацыю білеты абноўленага ўзору. Дзейнічаць яны пачнуць з 1 чэрвеня. Новыя бланкі выкананы на паперы з вадзянымі знакамі, змяшчаюць надпіс «75» і лагатып Гомельаблаўтатранса. Таксама на білеце прысутнічае шэраг іншых ступеняў абароны, у тым ліку і з выкарыстаннем спецыяльнай фарбы, якая люмінесцыруе пад уздзеяннем ультрафіялетавых прамянёў. На думку перавозчыкаў, гэта дазволіць пазбегчы выпадкаў падробкі. У будучым новыя праязныя з'явяцца ў Мазыры, Жлобіне, Светлагорску і Рэчыцы.