Да Дня медыцынскага работніка ў Гомелі ўзнагародзілі лепшых прадстаўнікоў аховы здароўя вобласці
12:16 | 14 чэрвеня | 2024
Медыцына ў Беларусі не стаіць на месцы. Урачы рэгіёну толькі за мінулы год зрабілі каля 22 000 высокатэхналагічных аперацыйных умяшанняў
Паводле слоў губернатара Гомельшчыны Івана Крупко, у рэгіёне функцыянуе больш за 30-і міжраённых аддзяленняў, якія аказваюць дапамогу ў сярэднім па 16-і профілях як у амбулаторных, так і стацыянарных умовах. Цяпер у Гомельскай вобласці адкрыты 23 кабінеты камп'ютарнай тамаграфіі, 13 з якіх устаноўлены толькі за апошнія 3 гады, у тым ліку у 9-і цэнтральных раённых бальніцах. Для павышэння даступнасці меддапамогі жыхарам асобных населеных пунктаў у вобласці працуе 4 перасоўныя фельчарска-акушэрскія пункты.