На Гомельшчыне падвялі вынікі рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
23:09 | 29 сакавіка | 2024
У горадзе над Сожам больш за 300 знатакоў фізікі, матэматыкі і астраноміі спаборнічалі ў сваёй дысцыпліне
Усяго ў Гомель прыбылі 24 каманды: па 3 з кожнай вобласці, горада Мінска і Ліцэя БДУ. Увесь тыдзень школьнікі праходзілі алімпіядныя заданні практычнай і тэарэтычнай часткі. Каманда Гомельскай вобласці заваявала 11 дыпломаў па матэматыцы, 7 па фізіцы, 5 па астраноміі і 8 па працоўным навучанні.
