Надвор'е ў Гомелі не вельмі. Шквалісты вецер на Гомельшчыне наносіць шкоду інфраструктуры і жыхарам рэгіёна
16:10 | 9 кастрычніка | 2023
Ратавальнікі некалькі разоў выязджалі на аказанне дапамогі па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў. Не засталіся ўбаку і супрацоўнікі службаў ЖКГ
Больш за ўсіх пацярпелі Светлагорскі, Добрушскі і Жлобінскі раёны. Там супрацоўнікамі МНС ліквідаваныя паваленыя на дарогу дрэвы. Пацярпеў таксама дах жылога дома.
