Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў асабіста праінспектаваў пункты правядзення экзаменаў
15:01 | 7 чэрвеня | 2024
6 чэрвеня ў Беларусі завяршыўся асноўны этап ЦТ
Медпункт, гардэроб, узмоцненае дзяжурства. На працягу ўсіх этапаў тэставання, парушэнняў выяўлена не было. Былі створаны камфортныя ўмовы для паспяховай здачы ўсіх выпрабаванняў. Цяпер будучым студэнтам застаецца толькі чакаць вынікаў.
Рэзервовыя дні для здачы цэнтралізаванага тэсціравання – 19, 21 і 23 чэрвеня. Вынікі чакаюцца ў бліжэйшы час. Сертыфікаты ЦЭ ўручаць 14 чэрвеня на выпускных, а па ЦТ можна забіраць з 1 ліпеня.