Смачна паесці і добра пацешыцца. На Дзень горада, 10 верасня, адбудзецца "Мясмолфест"
12:23 | 9 верасня | 2022
У праграме – шашкі са згушчонкі і сырны боўлінг
Нязменнай валютай стануць фэсткоіны, якія можна будзе памяняць на прадукцыю прадпрыемстваў мясамалочнай кампаніі. Каб зрабіць выгадны абмен - метр сасісак на тры метры каўбасы, трэба паўдзельнічаць у конкурсе. На працягу ўсяго свята гасцей чакае канцэртная праграма. Хэдлайнеры гастрафестывалю – гурт "Алекс Атаман і фінік", а таксама Аляксей Пацехін і Сяргей Багданаў.