Судовыя эксперты Гомельшчыны падвялі вынікі працы за першае паўгоддзе
17:03 | 11 ліпеня | 2023
16 тысяч экспертыз і больш за 4 тысячы аглядаў месцаў здарэнняў за гэты перыяд правялі спецыялісты ўпраўлення і тэрытарыяльных органаў вобласці
Сярод пастаўленых задач - павышэнне паказчыкаў работы на аглядах месцаў здарэнняў, якасці і аператыўнасці правядзення судовых экспертыз, пытанні дысцыпліны і падрыхтоўкі кадраў. Асаблівае значэнне займае і абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, набыццё сучаснага высокатэхналагічнага абсталявання. У ліку ж лідэраў па колькасці правядзення экспертыз - мазырскія, жлобінскія і гомельскія спецыялісты.
