Супраць каранавіруса ў Беларусі будуць прышчапляць новай універсальнай вакцынай
00:00 | 17 студзеня | 2025
Стваральнікі запэўніваюць: яе эфектыўнасць - не менш за 85%
Злашчасны COVID-19 зарэкамендаваў сябе зменлівым норавам. Вірус мутаваў ўжо некалькі разоў. Лекары падлічылі – існуе 12 версій. А гэта значыць, што супраць іх вакцыны першых пакаленняў становяцца бескарыснымі. Навукоўцы тым часам стварылі новую вакцыну. Яна ўжо прайшла ўсе клінічныя даследаванні і пачала прымяняцца ў беларускіх клініках. Прэпарат расійскай вытворчасці "Конвасэл" медработнікі перш за ўсё правяраюць на сабе.