Супрацоўнікі ТРВода і РАУС правялі рэйды па вадаёмах Гомеля
11:14 | 27 мая | 2024
Лета толькі набліжаецца, але многія ўжо адкрылі пляжны сезон
Апошні званок вабіць адзначыць падзею паблізу вадаёмаў. Супрацоўнікі ТРВода нагадваюць, што купацца можна толькі ў дазволеных месцах, а таксама неабходна сачыць за захаванасцю маёмасці ў месцах грамадскага адпачынку. Дзецям жа нельга быць без нагляду дарослых. Так падчас рэйду ў поле зроку патрапіла двое хлопчыкаў пачатковых класаў.