У Гомелі адбылося свята ў гонар Міжнароднага дня абароны дзяцей
10:38 | 3 чэрвеня | 2024
Напярэдадні даты арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа сумесна з Беларускім саюзам жанчын арганізавала дабрачыннае свята для дзяцей рэгіёна
Паказ разгарнуўся ў кінатэатры імя Калініна. Замест уваходнага білета тут прад'яўлялі дзіцячыя ўсмешкі, стрымаць якія было немагчыма пры выступленні артыстаў заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь цырка імя Валерыя Абеля. Пазітыву дзятвы дадавалі роставыя лялькі