У Гомелі стартавала міжнародная канферэнцыя «Беларусь і суседзі»
17:04 | 25 красавіка | 2024
Яе мэта – вывучэнне актуальных пытанняў гісторыі Беларусі і Расіі.
Мерапрыемства сабрала больш за 100 гісторыкаў. Сярод іх – дактары і кандыдаты навук, а таксама даследчыкі, якія яшчэ не маюць навуковай ступені. Упершыню адпаведная канферэнцыя адбылася ў пачатку 2000-х. Кожныя 2 гады яна збірае ўдзельнікаў зноў. У 2024 годзе тэматыка сустрэчы ўрачыстая: 80-годдзе стварэння факультэта гісторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.