У Гомелі з візітам знаходзіцца Міністр лясной гаспадаркі РБ
10:54 | 22 лютага | 2020
У рэгіёне ў мінулым годзе высадзілі рэкордную плошчу новых лясоў. Гістарычны максімум склаў каля 19 тысяч гектараў. Такога за ўвесь час існавання Гомельскага лесагаспадарчага аб“яднання яшчэ не было. Сёлета практыка будзе працягнута. Бо галоўная задача галіны – прытрымлівацца прынцыпу неспусташальнага карыстання лесам. Наш сюжэт - з выніковай калегіі лясгасаў Гомельшчыны.