У Гомельскай вобласці падведзены вынікі рэгіянальнага патрыятычнага праекта «Крокі Перамогі»
14:29 | 15 мая | 2024
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 30 дэпутатаў Гомельскага абласнога Маладзёжнага парламента
На працягу 9 месяцаў маладыя людзі з усяго рэгіёна ўдзельнічалі ў выязных сустрэчах. Дата і месца былі вызначаны зыходзячы з храналогіі вызвалення Гомельскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для моладзі былі арганізаваны экскурсійныя маршруты, майстар-класы і валанцёрскія акцыі. Гэты праект развіваў у падлеткаў пачуццё патрыятызму.