У Нью-Ёрку ўстанавілі галоўную калядную ёлку
11:10 | 16 лістапада | 2020
У Нью-Ёрк дастаўлена ёлка, якая стане сімвалам калядных і навагодніх урачыстасцяў! Па традыцыі да яе прыкаваныя погляды як амерыканцаў, так і насельнікаў самых аддаленых куткоў планеты. Ўсталююць ёлку ля сцен небаскроба "Ракфелер-плаза". Дрэва вышынёй у 23 метра ўпрыгожаць электрычнымі гірляндамі даўжынёй у 8 кіламетраў. Запаліць святочную ілюмінацыю плануюць 2 снежня. Праўда, гледачоў на гэтай цырымоніі, хутчэй за ўсё, не будзе: арганізатары маюць намер выконваць каранцінныя меры і збіраюцца трансляваць ход падзей праз інтэрнэт.