У Веткаўскім раёне правялі старажытны абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы»
12:38 | 14 чэрвеня | 2024
Лічыцца, што ён дапамагае адвесці ад вёскі магчымую бяду і гарантаваць добры ўраджай збожжавых
У Стаўбуне кажуць, што абрад тут праводзяць з моманту заснавання вёскі – гэта пачатак XVIII стагоддзя. На самай справе сам абрад значна больш старажытны і вядзе сваю гісторыю яшчэ з паганскіх часоў. Хоць праваслаўныя элементы цяпер у ім таксама прысутнічаюць.