Выбары Прэзідэнта Беларусі на Гомельшчыне прайшлі на высокім узроўні
00:00 | 28 студзеня | 2025
Такое меркаванне выказваюць не толькі міжнародныя і ўнутраныя назіральнікі, але члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны, якія праводзілі маніторынг на выбарчых участках
Члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь маніторынг электаральнай кампаніі пачалі праводзіць з першага дня датэрміновага галасавання. На кантролі былі выкананне палажэнняў Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса, стварэнне камфортных умоў для членаў участковых камісій, назіральнікаў і выбаршчыкаў. Не менш важна было ўбачыць настрой людзей.




