За суткі будуць атрымліваць да 600 літраў сыравіны. На Гомельшчыне адкрылі новае радовішча нафты
10:44 | 3 чэрвеня | 2024
Па папярэдніх дадзеных запасы нафты на гэтым радовішчы складаюць каля 150 000 тон
Наяўнасць значных запасаў сыравіны пацвердзілі працы, праведзеныя Мазырскай нафтаразведвальнай экспедыцыяй глыбокага бурэння. Глыбіня залягання нафты складае каля 4-х кіламетраў, што робіць яе прамысловае выкарыстанне эканамічна мэтазгодным. Паўднёвыя раёны Гомельшчыны наогул лічацца перспектыўнымі па наяўнасці нафтавых запасаў. Пасля Чарнобыльскай катастрофы выведвальныя працы тут былі спыненыя амаль на 2 дзесяцігоддзі. Цяпер нафтавікі вярнуліся сюды зноў.