Задымленыя памяшканні, хімічная аварыя, крушэнне паветранага судна, эвакуацыя пацярпелых. У Гомелі праходзяць абласныя спаборніцтвы МНС
14:14 | 6 чэрвеня | 2024
Кожная эстафета максімальна набліжана да рэальных баявых дзеянняў
Мнагабор'і ратавальнікаў – гэта прафесійны спорт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Штогод лепшыя прадстаўнікі ведамства спаборнічаюць у спецыяльных дысцыплінах.
Спаборніцтвы працягнуцца да 7 чэрвеня. Рэспубліканскі этап адбудзецца ў Барысаве з 20 па 28 чэрвеня.