Закрыць кар'ер на два месяцы могуць з-за экзатычнай птушкі на Гомельшчыне
00:00 | 16 чэрвеня | 2025
У Веткаўскі кар'ер з зімоўкі на два месяцы прыляцела трапічная птушка шчурка залацістая, уключаная ў Чырвоную кнігу Беларусі
Гэтую прыгожую птаху ў кар'еры ААТ «Іскра-Ветка» ў пасёлку Аднаполье выявіла выкладчык кафедры біялогіі ГДУ ім. Ф. Скарыны Ірына Курачэнка. Залацістая шчурка вырашыла пабудаваць гнязда разам з калоніяй берагавых ластавак. Гэта пералётная птушка, якая зімуе ў Афрыцы ці Індыі, а ў Беларусь можа прыляцець толькі ў канцы мая на два месяцы.
