Больш за 160 салдат тэрміновай службы Гомельскай пагрангрупы ўшаноўвалі пры звальненні ў запас
00:00 | 26 красавіка | 2025
Традыцыйна такая цырымонія праводзіцца каля кургана Славы ў Гомелі
Яны ахоўваюць мірны сон і спакой кожнага беларуса. Каб трапіць на службу ў пагранвойскі, салдаты праходзяць сур'ёзны адбор і яшчэ больш сур'ёзную падрыхтоўку. Салдаты тэрміновай службы Гомельскай памежнай групы з пачуццём выкананага абавязку накіроўваюцца дадому. Для іх гэта радасны і адказны дзень. Наша здымачная група захавала гэты момант для гісторыі.
