Лукашэнка сказаў аб намеры комплексна прааналізаваць вынікі адраджэння тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС
00:00 | 26 красавіка | 2025
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 25 красавіка, заслухоўваючы даклад аб развіцці раёнаў Гомельскай вобласці, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС
Чвэрць беларускіх тэрыторый аказалася ў зоне радыяцыйнага забруджвання, і за 39 гадоў з моманту аварыі Беларусь здолела вярнуць жыццё і людзей у многія пацярпелыя рэгіёны. За гады незалежнасці прынята шэсць дзяржаўных праграм па пераадоленні наступстваў катастрофы. Што далей? Абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці.
