У аграгарадку Прыбалавічы Лельчыцкага раёна з'явілася зона адпачынку з прылеглай тэрыторыяй
00:00 | 13 чэрвеня | 2025
У год добраўпарадкавання працягваецца работа па стварэнні камфортнага і прывабнага асяроддзя для жыхароў Гомельшчыны
Тут вяскоўцы могуць атрымаць асалоду ад атмасферы культурных зносін і канцэртных праграм мясцовых артыстаў, гуляць з дзецьмі на дзіцячай пляцоўцы і цікава бавіць час на свежым паветры. Праект рэалізаваны дзякуючы перамозе ў адкрытым конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў. Падрабязнасці – у нашых карэспандэнтаў.
